Рэспубліканскі інтэрактыўны праект «РЭЦЫТАЦЫЯ-2023»
Рэспубліканскі інтэрактыўны праект «РЭЦЫТАЦЫЯ-2023» праводзіцца ў рамках рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі», які прысвечаны 105-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта Алеся Бачылы.
Навучэнцы нашага каледжа таксама прынялі ўдзел у фестывалі. Верш «Матчына мова» прачыталі Вяроўкін Максім і Мурачкоўская Раміна.